Вайна вытварыла новыя спосабы ашуканства. Паявіліся людзі, каторыя распускаюць фальшывыя чуткі дзеля сваёй карысці. Гэтак у Віленскім павеце сумысля распускаюць чуткі, што ў скорым часе правіцельства пачне забіраць адсюды скаціну. З прычыны гэтых чутак сяляне і нават памешчыкі пачалі прыводзіць на мясцовыя рынкі многа скаціны. Само сабой, што цэны на скаціну палі, і гандляры за карову, вартую 90—100 рублёў, плацілі не болей за 40—50.
«НН». №31. 1904.
Машэрава супраць Лукашэнкі. Наталля Машэрава лічыць, што толькі прэзідэнцкія выбары 2006 могуць змяніць сітуацыю ў краіне. Дачка БССРаўскага лідара таксама расчараваная ў цяперашнім кіраўніку. Без яго справы ў Беларусі ішлі б лепей, мяркуе яна. У гэтай сваёй пазіцыі Машэрава адбівае настроі сярэдняга слою грамадства, які па-ранейшаму не прымае Лукашэнкі, нягледзячы на рост дабрабыту і новую рыторыку.
«НН». №29. 2004.