Тураператар «Нордзік Стар» абвясціў пра прыпыненне працы, паведамляецца на сайце кампаніі.

«У сувязі з немагчымасцю выканання сваіх абавязацельстваў перад турыстамі, ТАА «НОРДЗІК СТАР» вымушана абвясціць пра прыпыненне сваёй дзейнасці», - гаворыцца ў паведамленні кампаніі, інфармуе gazeta.ru.

Такім чынам гэта ўжо шосты расійскі тураператар за апошні час, які абвясціў аб прыпыненні дзейнасці.

Менш чым за месяц у Расіі збанрутавалі пяць буйных турыстычных кампаній – «Нява», «Роза ветров Мир», «Экспа-тур», «Лабірынт» і «ІнтАэр».

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі вы наўрад ці знойдзеце офісы гэтых тураператараў, агульная крывяносная сістэма з шэрагам буйных расійскіх туркампаній - для беларускага турбізнэсу відавочная, падкрэслівае беларускае выданне «Туризм и отдых». Як адгукнецца банкруцтва кітоў расійскага турбізнесу на беларускім рынку? Якія наступствы чакаюць звычайных турыстаў?

Беларускія тураператары: Турыстам пакуль лепш устрымацца ад паездкі на адпачынак праз Маскву

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру