Жанр: фантастыка, прыгоды, баявік, камедыя

Рэжысёр: Джэймс Ган
У ролях: Крыс Прэт, Зоі Салдана, Дэйв Баціста, Він Дызель, Брэдлі Купер, Лі Пейс, Майкл Рукер, Карэн Гіліан, Бенісіа дэль Тора
ЗША, 121 хв.

Пітэр Квіл становіцца ахвярай паляўнічых за галовамі пасля крадзяжу таямнічай сферы, за якой паляваў Ронан — магутны злодзей, поўны амбіцый.

Каб падмануць Ронана, Пітэру даводзіцца аб’яднацца з чацвёркай незвычайных персанажаў: узброеным да зубоў янотам-кібаргам Ракетай, дрэвападобным гуманоідам Грутам, небяспечнай і загадкавай Гаморай і мсціўцам Драксам Разбуральнікам. Але новыя героі не ўяўляюць, якую шкоду можа нанесці загадкавая сфера ў няправільных руках.

Фільм заснаваны на аднайменных коміксах 2008 і 1969 гадоў, гэта дзясяты фільм сусвету Marvel. Рэжысёрам незвычайнага праекта стаў Джэймс Ган — сцэнарыст, прадзюсар, рэжысёр і акцёр камедыйных фільмаў.

Стужка спрабуе зацвердзіцца ў жанрах і камедыі, і драмы, і эпічнай сагі, але найбольш адпавядае жанру гумарыстычных прыгодаў.

Героі не пафасныя і даволі глыбокія, не кажучы ўжо пра іх незвычайны выгляд і багатую біяграфію. Для стварэння персанажаў Грума (Він Дызель) і Ракеты (Шон Ган, агучка Брэдлі Купер) былі выкарыстаныя тэхналогіі захопу руху і ротаскапіравання адначасова. Фільм дынамічны і вясёлы, прысутнічаюць відовішчныя бойкі і прыгожыя планы галактыкі. Да таго ж нечаканай асаблівасцю стала музыка 70-х, якая гучыць амаль на працягу ўсяго фільма.

Яшчэ да выхаду першай часткі быў анансаваны сіквел, які з’явіцца ў 2017 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?