У Мінску днём 6 жніўня прайшла навальніца.
фота з твітара tut.by
На вуліцы Карла Маркса, фота Андрэя Кіма.
Залева а 13:20 была на праспекце Незалежнасці (ад Плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай). А 15-й яна дакацілася да Плошчы Перамогі.
Твітар Белгідрамета таксама паведамляе, што навальніца ў Наваградку (Гродзенская вобласць), Докшыцах (Віцебская) і Слаўгарадзе (Магілёўская вобласць).





