Аграпрамысловы комплекс краіны павінен стаць адным з галоўных драйвераў росту нацыянальнай эканомікі ў ІІІ квартале 2014 года. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Савета Міністраў.

Паводле слоў прэм'ера, сельская гаспадарка ў гэтым годзе прыкметна прыбаўляе. «Плануецца, што аграпрамысловы комплекс будзе адным з галоўных драйвераў эканамічнага росту ў трэцім квартале. У нас ёсць усе падставы паспяхова завяршыць жніво, захаваць і рацыянальна распарадзіцца атрыманым ураджаем, атрымаць прыбытак на ўкладзеныя ў сельскую гаспадарку сродкі», - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Для гэтага кіраўніком дзяржавы і ўрадам створаны ўсе ўмовы.

Акрамя таго, сёння ёсць магчымасць «расшыць клубок» існуючых у галіне праблем. У прыватнасці, за кошт прынятых кіраўніком дзяржавы ўказаў, аптымізацыі фінансавання.

У цэлым, гаворачы аб выніках работы беларускай эканомікі ў першым паўгоддзі, кіраўнік урада канстатаваў паскарэнне яе росту. Прычым на здаровай неэмісійнай аснове.

«На працягу ўсіх 6 месяцаў бягучага года забяспечваецца дадатнае сальда ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі, краіна мае дадатны баланс попыту і прапанавання валюты. Прычым па ўсіх сегментах рынку (прадпрыемствы, насельніцтва, банкі)», - адзначыў прэм'ер. Усё гэта, паводле яго слоў, каштуе вялікіх намаганняў як урада, так і Нацыянальнага банка. «Нельга назваць стан спраў у грашова-крэдытнай сферы ідэальным, але стабілізацыя забяспечана», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру