Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска задаволіў пазоў Аркадзя Бароўскага да кіруючай кампаніі холдынгу «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка» ў пакрыцці шкоды, нанесенай у выніку крадзяжу люстэрка з аўтамабіля «Mercedes S500 AMG», пакінутага ў паркінгу ГЦ «Марка-Сіці».

Як распавёў спадар Бароўскі, 22 ліпені адбылося апошняе пасяджэнне суда Кастрычніцкага раёна па гэтай справе і рашэнне было прынята на яго карысць: адказчык павінен выплаціць пазоўніку 1,5 млн рублёў у якасці кампенсацыі за маральную шкоду, пакрыць 5,3 млн рублёў, выдаткаваных на адваката, і аплаціць кошт выкрадзенага люстэрка ў памеры 3,5 з улікам яго 65% зносу згодна з ацэнкай БелГПП.

Як паведамілі Аркадзю Бароўскаму ў судзе 4 жніўня, прадстаўнікі «Марка» не пагадзіліся з рашэннем суда першай інстанцыі і абскардзілі яго ў Віцебскім абласным судзе. Аднак пазней Бароўскаму патэлефанавалі з «Марка» і запэўнілі, што касацыйную скаргу яны не падавалі і рыхтуюць да выплаты прызначанай судом сумы.

Сам Аркадзь вынесены вердыкт лічыць справядлівым і задаволены ім, нягледзячы на тое, што 10 мільёнаў рублёў кампенсацыі маральнай шкоды зменшыліся да 1,5 млн рублёў.

Таксама ён лічыць, што поспех яго справы можа падштурхнуць і іншых грамадзян да абароны сваіх інтарэсаў праз суд у спрэчках з буйнымі кампаніямі.

Нагадаем, што ў канцы 2013 года Аркадзь Бароўскі заключыў дамову з паркінгам у ГЦ «Марка-Сіці» і паставіў там на захоўванне сваю машыну. Аднак праз некаторы час выкрыў прапажу шкла левага люстэрка. Уладальнікі паркінга адмовіліся кампенсаваць кошт выкрадзенай дэталі, бо палічылі, што кліент парушыў умовы дамовы, і пацярпелы быў вымушаны звярнуцца ў суд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру