У Шахцёрскім раёне Данецкай вобласці паблізу пасёлка Арлова Іванаўка артылерыя АТА знішчыла дзве ўстаноўкі залпавага агню «Град» тэрарыстаў разам з іх экіпажамі.
Устаноўка «Град»
Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў спікер Інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.
Паводле яго слоў, сілы АТА сканцэнтраваны на правядзенні рэйдавых дзеянняў і ізаляцыі раёнаў, часова падкантрольных тэрарыстам. Кола акружэння вакол пазіцый расійскіх наёмнікаў у раёнах Стаханава, Алчэўска і Луганска сціскаецца, нягледзячы на безвыніковыя спробы баевікоў прарвацца, сказаў Лысенка.





