Пагроза прамой інтэрвенцыі расійскай арміі ва Украінe вырасла за апошнія некалькі дзён.

rp.pl

Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, паведамляе агенцтва Reuters.com.

«У нас ёсць падставы падазраваць — мы атрымліваем такую інфармацыю на працягу апошніх некалькіх гадзін, што рызыка прамой інтэрвенцыі [расійскай арміі ва Украіну] значна вышэй, чым гэта было яшчэ некалькі дзён таму», — сказаў Туск на прэс-канферэнцыі.

«Калі дойдзе да прамой інтэрвенцыі расійскіх войскаў ва Украіну, гэта, відавочна, будзе якасна новая сітуацыя і, на мой погляд, ні ў кога сёння няма добрага, адназначнага адказу, як заходняя супольнасць павінна рэагаваць на гэта», — сказаў Туск.

Ён таксама адзначыў, што санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам у дачыненні да Расіі дорага абыдуцца эканоміцы Еўропы, аднак пры гэтым адзначыў, што адсутнасць рэакцыі на дзеянні РФ падчас крызісу ва Украіне будзе мець самыя «катастрафічныя» наступствы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру