На вуліцы Залатая Горка ў цэнтры Мінска днём 6 жніўня адбылася аварыя, у выніку якой быў пашкоджаны ўседарожнік Infinity.
Мяркуючы па ўсім, грузавы аўтамабіль МАЗ з прычапной платформай перавозіў асфальтавы каток, аднак недалёка ад перакрыжавання з вуліцай Казлова кіроўца грузавіка не змог аб'ехаць прыпаркаваны легкавік і зачапіў яго прычэпам.
Цяпер на вуліцы Залатая Горка актыўна праводзіцца рамонт дарогі, на вуліцы часткова перакрытыя ходнікі і прысутнічае шмат будаўнічай тэхнікі.





