«Сыне, трэба ісці далей»

Калі я быў яшчэ вельмі маладым святаром, я з радасцю ўслед за маімі старэйшымі таварышамі шмат прапаведаваў пра Прасвятую Багародзіцу, пра маці, пра мацярынства, пра матчыну любоў.

Аднойчы мая родная Маці звярнула на гэта ўвагу і сказала: «Вы святары так шмат прапаведуеце пра мацярынства ў розных яго праявах, але вашыя разважанні такія тэарэтычныя, такія сухія, далёкія ад рэальнага жыцця. Таму, — скончыла яна сваё настаўленне, каб гаварыць жыва і праўдзіва пра мацярынства, трэба быць маці».

Словы маёй Маці мяне моцна пераканалі, я павінен быў прызнаць: яна мае рацыю.

З таго часу прапаведую перад маці, памятуючы пра паважлівыя да іх абмежаванні падчас маёй пропаведзі.

У апошнія тыдні было шмат выпадкаў у розных частках Украіны, калі маці адзінкава або гуртом пратэставалі супраць мабілізацыі іх сыноў на фронт, у небяспечную паласу узброеных сутыкненняў.

Уласна кажучы, не занадта гэта здзіўляе.

Хтосьці можа закідваць гэтым маці брак патрыятызму, але трэба іх зразумець, таму што яны маці.

Дазвольце аднак усё ж сказаць нешта іншае.

Гадоў дваццаць або трыццаць таму з'явіўся фільм у якім рэжысёр імкнуўся як мага больш падрабязна прадставіць жыццё Ісуса Хрыста на падставе евангельскіх тэкстаў. Але ён таксама дазволіў сабе ўключыць у сюжэт фільма некаторыя легенды.

Адна з іх вось такая: «Ісус нясе тую папярэчыну крыжа, да якой будзе прыбіты. Побач Яго ідуць жанчыны, паміж імі Ягоная Маці — Марыя. Знясіленны неміласэрным катаваннем бічамі, падае пад цяжарам папярэчыны».

Паводле легенды (а можа гэта не зусім легенда) Ягоная Маці схіляецца над Ім і кажа: «Сыне, трэба ісці далей».

Яна Маці, яна адчувае цалкам боль матчынага сэрца, але яна усведамляе, што

калі Ейны Сын не будзе укрыжаваны, чалавечы род загіне, ніколі не ўвойдзе ў Царства Божае.

Паважаныя і дарагія маці, падумайце над гэтым.

Не хочам вам чыніць празмернага болю, але вашыя сыны гэта надзея нашага народа — застацца сабой, мець сваю сапраўды незалежную дзяржаву.

+ Любамір, Арцыбіскуп-эмерыт (на пенсіі) Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?