Гомельскія гісторыкі да 365-годдзя Лоеўскай бітвы 1649 стварылі гісторыка-дакументальны фільм, дзе ў дэталях апісваецца адна з самых слаўных еўрапейскіх баталій XVII стагоддзя.

Лоеўская бітва адбылася 31 ліпеня 1649 г. паміж войскамі польнога гетмана Вялікага Княства Літоўскага Януша Радзівіла і войскам наказнога казацкага гетмана Міхаіла Станіслава Крычэўскага. У фільме распавядаецца пра абставіны геапалітыкі таго часу, пра асобу Януша Радзівіла і гетмана Крычэўскага, хаду бітвы.

«Ідэя стварэння фільма з'явілася яшчэ падчас вучобы на гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф.Скарыны, - кажа адна з аўтарак фільма Марыя Булавінская. - Тады мы, група энтузіястаў, пазычылі ў музеях, тэатрах, розных клубах вопратку таго часу і пачалі ўласнымі сіламі асвойваць камп'ютарныя тэхналогіі, дзякуючы якім можна было рэканструяваць некаторыя сюжэты бітвы. Наогул, гэтая тэма стала цікавай для стварэння фільма, бо даведаліся, што ў Лоеве таксама ёсць энтузіясты, што неабыякавыя да свайго мінулага і клапоцяцца аб тым, каб у будучыні на месцы бітвы з'явіўся мемарыяльны комплекс».

Фільм складаецца з двух частак пад назвай: «1649. У пошуках месца бітвы» і «1649. Па слядах Крычэўскага».

У гадавіну бітвы пад Лоевам адбылася першая прэзентацыя фільма, перад якой актывісты гомельскага аддзялення ТБМ і неабыякавыя лоеўув наведалі месца падзей і ўсклалі кветкі ля памятнага крыжа.

На здымках - кадры з фільма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру