Пуцін забараніў увоз сельскагаспадарчай сыравіны і харчавання з краін, якія ўвялі санкцыі супраць Расеі, тэрмінам на год. Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада РФ.

Паведамляецца, што Уладзімір Пуцін забараніў ўвоз у Расію сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і прадуктаў харчавання з усіх краін, якія да гэтага ўвялі санкцыі супраць Расеі з-за сітуацыі ва Украіне.

Адначасова прэзідэнт РФ даручыў ураду прапрацаваць меры, якія дазволяць не дапусціць росту цэнаў на гэтыя тавары.

Таксама ў паведамленні Крамля адзначаецца, што гадавы тэрмін дзеяння забароны можа быць перагледжаны.

Санкцыі супраць Расеі раней увялі ЗША, Канада, краіны Еўрасаюза, Японія і Аўстралія.

Расія цалкам забяспечвае сябе збожжам, але далёка не забяспечвае сябе малаком і малочкай, мясам, садавінай, гароднінай і нават бульбай. Спыненне імпарту з Захаду выкліча рост цэнаў на расійскім рынку. Гэта будуць залатыя часы для сельскай гаспадаркі Беларусі, Кітая, Турцыі, якія стануць асноўнымі пастаўшчыкамі мяса, малака і бульбы на расійскі рынак.

У свой час СССР не забяспечваў сябе прадуктамі харчавання, і эмбарга на пастаўкі збожжа, уведзенае Захадам, было адной з прычын падзення «імперыі зла».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру