Мар'інка, райцэнтр з насельніцтвам у 10 тысяч чалавек на паўднёвым захадзе ад Данецка, і Пятроўскі раён самога Данецка ў апошні час сталі месцам інтэнсіўных баёў.

Схема Данецка з Вікіпедыі.

Схема Данецка з Вікіпедыі.

«Нашыя сілы адступілі ў Данецк, у Пятроўскі раён, які прылягае да Мар'інкі», — паведамілі 6 жніўня ў штабе «ДНР», перадае РІА Новості.

«Сітуацыя застаецца крытычнай для апалчэння ДНР», — гэтай фразай заканчваецца зводка штаба апалчэння «мінабароны ДНР»

Паводле інфармацыі расійскага афіцыйнага агенцтва сілы АТА рэгулярна абстрэльваюць гэтыя раёны з артылерыі, у Пятроўскім раёне загінулі тры чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?