Сёння ў другой палове дня сілы АТА занялі райцэнтр Мар'інка (гл. карту), на паўднёвым усходзе ад Данецка.

«Па стане на 18:00 вядзецца зачыстка ад расейскіх наймітаў населенага пункта Мар'інка», — паведамілі ў прэс-цэнтры АТА.

Паводле інфармацыі прэс-цэнтра, тэрарысты спрабуюць пазбегнуць акружэння ўкраінскай арміяй у раёнах гарадоў Першамайск, Стаханаў, Алчаўск і Луганск.

Таксама баевікі вядуць абстрэл Луганска і працягваюць руйнаваць яго інфраструктуру.

«З мэтай дыскрэдытацыі сіл АТА, тэрарысты абстрэльваюць горад Луганск, пры гэтым перакладаюць віну за разбурэнне інфраструктуры горада на сілы АТА.

У цэлым абстаноўка характарызуецца спробамі баевікоў ўтрымаць падкантрольныя населеныя пункты, у прыватнасці Данецк і Горлаўку. Асноўнымі вузламі абароны маргіналаў застаюцца гарады Горлаўка, Ясінаватая, Данецк і Макееўка», — адзначылі ў прэс-цэнтры АТА.

Сёння ж, як паведамляюць vesti.ua, ішоў бой за стратэгічна важную для ўкраінскай арміі Мар'янаўку (гл. карту).

Сяло Мар'янаўка знаходзіцца на Новаазоўскай трасе ў трох кіламетрах на поўдзень ад Данецка і мяжуе з Ленінскім раёнам горада.

Фактычна перамога ў баі пад Марьянаўкай азначала б для сіл АТА атрыманне «зялёнага калідора» для ўваходжання ў сталіцу Данбаса з поўдня. Тады як перамога ў баях пад Мар'інкай адкрывае шлях на Данецк з захаду.

Па стане на 19.30 бой скончаны. Перамога засталася за «ДНР», сілы якой пасля бою ўсталявалі на ўездзе ў Мар'янаўку свой блокпост.

Дамы і кватэры ў Мар'янаўцы не пашкоджаныя (аде няма электрычнасці, інтэрнэту і кабельнага тэлебачання), няма ахвяр і сярод мірнага насельніцтва, распавяла сайту vesti.ua мясцовая жыхарка, а таксама дадала, што

ў «ДНР» была зусім новая вайсковая зброя — калона бронетэхнікі, «быццам бы толькі што выпушчаная з завода».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру