У Кастопалі Ровенскай вобласці праваахоўнікі пачалі расследаванне па факце з'яўлення «надмагільнага» помніка з партрэтам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паведаміла «Украінскім навінам» крыніца ў Кастопальскім райаддзеле міліцыі.

Паводле яго слоў, 6 жніўня раённая арганізацыя партыі «Правы сектар» правяла акцыю «пахаванне Пуціна» і паставіла на ўездзе ў Кастопаль з боку Роўна надмагілле з яго выявай. Пад фота на помніку надпіс: «1952.10.07 г.» і «9 мая».

Акцыю ініцыяваў старшыня Кастопальскай арганізацыі «Правага сектара» Міхаіл Сцяпчук.

«Зараз у Украіне дзейнічаюць фашысты, якія забіваюць нашых братоў, а мы і далей гуляем у гэтую палеміку і перамовы. Трэба рэальна паказваць усяму свету, хто фашыст, і як ён робіць з людзьмі», — адзначыў Сцяпчук.

Справа распачата па арт. 296 Крымінальнага кодэкса Украіны (хуліганства).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0