Надзвычайнае здарэнне ў Чалябінскай вобласці Расіі: у адной з электрычак сёння раніцай прагрымеў выбух. Электрычка была перапоўненая — людзі ехалі на працу. У вагонах знаходзілася 152 чалавека. Адзін з пасажыраў прама ў электрычцы падарваў гранату.

У выніку ён сам атрымаў цяжкія раненні і праз некаторы час памёр. Астатнія пасажыры не пацярпелі. Паведамляецца, што міліцыянеры, праходзячы па вагонах, убачылі падазронага пасажыра. Яго паспрабавалі затрымаць, але ён заявіў, што падарве гранату. Пасля гэтага міліцыянеры пачалі перамовы.

Пасажыраў перавялі ў іншыя вагоны. Вагон адчапілі ад астатняга саставу. Але выбуху пазбегнуць не атрымалася. Загінулы раней ужо меў праблемы з законам. У яго была судзімасць.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0