Пра гэта міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў 6 жніўня ў эфіры польскай станцыі «TOK FM».

«Ніхто не паверыць у міратворчую місію, нягледзячы на тое, якога колеру будуць расійскія танкі, — сказаў ён. — Нават калі гэта будзе прадстаўлена як міратворчая місія, то ніхто не мае права ажыццяўляць такую місію ў іншых дзяржавах без згоды гэтых дзяржаў або Савета Бяспекі ААН. А мы ведаем, што такой згоды не будзе».

«Я думаю, гэта мела б фатальныя наступствы не толькі для Украіны, але і для Расіі,

бо замест спынення падтрымкі сепаратыстаў можа быць створаны найбуйнейшы на постсавецкай прасторы замарожаны канфлікт», — працягнуў Сікорскі.

На думку польскага міністра, маштабы канфлікту будуць несувымерныя з «Прыднястроўем або Нагорным Карабахам, Асеціяй або Абхазіяй».

Расія пасля ўводу войскаў была б вымушаная трымаць там «шматтысячны» ваенны кантынгент і ўтрымліваць «акупаваны» рэгіён за кошт уласнага бюджэту, што паводле Сікорскага, стала б «вялікім цяжарам» на расейскага бюджэту.

Аднак, на думку Сікорскага, усё гэта яшчэ можна прадухіліць: «Міністр Лаўроў казаў аб вяртанні да перамоваў у Жэнеўскім фармаце або ў фармаце Украина—Расія—ЗША—ЕС. Гэта група, дзе прадстаўленыя ўсе зацікаўленыя бакі і дзе могуць быць дасягнутыя канкрэтныя вынікі. А ў чымсьці такім Украіна не можа не быць зацікаўленая. Але ў выпадку інтэрвенцыі, падазраю, ёй будзе не да размоваў».

«А як вы можаце ўявіць сабе міжнародную ці натаўскую дапамагу Украіне ў выпадку ўварвання расійскіх войскаў на яе тэрыторыю?» — задаў пытанне журналіст Мацей Закроцкі.

«У мяне вельмі багатае ўяўленне, і я магу ўявіць многія рэчы. Вядома, гэта была б эскалацыя, якая не засталася б без адказу, у першую чаргу з боку Украіны.

Пасля Крыму магла ўзнікнуць ілюзія, што Украіна не будзе ваяваць. Зараз такіх ілюзій ўжо ні ў каго не магло застацца», — адказаў міністр.

«Я быў адным з тых, хто папярэджваў: хто распачынае шавіністычную прапаганду, той становіцца яе закладнікам. Можна было спыніцца. Але гэтага не адбылося. І ўжо зараз сітуацыя вельмі ўскладнілася», — сказаў на заканчэнне Сікорскі.

У той жа дзень, 6 жніўня, кіраўнік урада Польшчы Туск заявіў, што пагроза прамой агрэсіі Расіі супраць Украіны «з'яўляецца большай, як некалькі дзён таму».

Нагадаем, 5 жніўня Расія склікала надзвычайнае пасяджэнне Савета бяспекі ААН па сітуацыі на ўкраінскім Данбасе і заявіла аб «катастрафічнай» гуманітарнай сітуацыі там і гатоўнасці самастойна дапамагчы вырашыць гэтую праблему.

6 жніўня НАТА заявіла, што Расія сканцэнтравала на ўсходняй мяжы Украіны каля 20 тысяч баяздольных вайскоўцаў, якіх яна можа выкарыстаць пад маркай «міратворчай або гуманітарнай місіі» і назвала гэта «пагрознай» сітуацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?