Удзень 6 жніўня ў Гродна на скрыжаванні Віленскага завулка і вул. Лермантава сутыкнуліся Форд Фокус і міліцэйскі УАЗ.

Сілы ўдару было дастаткова, каб міліцэйскі УАЗ перакуліўся набок. Міліцыянер, які знаходзіўся ў салоне аўтамабіля, выпаў праз ветравое шкло.

Праз 15 хвілін на месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікі «хуткай дапамогі» і мужчыну шпіталізавалі.

«Грукат быў на ўсю вуліцу, — распавяла AutoGrodno.by жанчына — сведка аварыі. — Мы чакалі «хуткую», міліцыянеру тэрмінова была патрэбная дапамога. Ад удару ў яго моцна балела галава».

«Папярэдняй інфармацыі наконт ДТЗ пакуль няма, праводзіцца праверка, — паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці Яўген Дудко. —

Просім відавочцаў-вадзіцеляў з рэгістратарамі звярнуцца ў ДАІ са сваімі запісамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?