У аўторак БАТЭ гераічна перамог венгерскі «Дэбрэцэн» 3:1, саступаючы ў сярэдзіне першага тайма 0:1 (і 0:2 па суме двух матчаў), Tribuna.com

У аўторак БАТЭ гераічна перамог венгерскі «Дэбрэцэн» 3:1, саступаючы ў сярэдзіне першага тайма 0:1 (і 0:2 па суме двух матчаў), Tribuna.com

Сталі вядомыя магчымыя супернікі БАТЭ ў плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Беларускі клуб быў «сеяным», таму яму могуць трапіцца каманды з г.зв. нясеянага пулу.

Гэта спіс з пяці магчымых камандаў.

Сярод супернікаў варшаўская «Легія», якая па суме двух матчаў разграміла шатландскі «Селтык» — 4:1, 2:0, 

дацкі «Ольбарг», які адолеў заграбскае «Дынама» — 1:0, 2:0 (у гасцях),

шведскі «Мальмё», які перамог чэшскую «Спарту» па суме двух матчаў (2:4, 2:0),

славацкі «Слован» («Шэрыф» Малдова, 2:1, 0:0),

славенскі «Марыбор» («Маккабі» Тэль-Авіў, 1:0, 2:2).

Лёсаванне плэй-оф пройдзе ў пятніцу ў 13:00, матчы плэй-оф — 19-20 і 26-27 жніўня.

калі БАТЭ пераможа, ён трапляе ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, калі прайграе, то будзе гуляць у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?