Гутарку з лідарам ЛДПР Жырыноўскім правёў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.
У размове Жырыноўскі пагражаў маскоўскім правасуддзем і палохаў «жабрацкую Украіну» адключэннем газу і святла. Акрамя таго Жырыноўскі казаў, заявіў Герашчанка, што ўся паўднёва-ўсходняя Украіна — гэта Расія, і Крым таксама «спрадвечна руская» тэрыторыя.
У сваю чаргу Антон Герашчанка даў скандальнаму расійскаму палітыку водпаведзь: «Не ўдасца».
Сярод іншага, дарадца Авакава нагадаў Жырыноўскаму, што Маскву ў 1147 годзе заснаваў кіеўскі князь Юрый Даўгарукі.
«Таму вярніце нам Маскву!» — пажартаваў Герашчанка.