Нацыянальны банк Украіны выключае магчымасць дэвальвацыі грыўні ў 2014 годзе да ўзроўню 15-20 грн/$.
Такое меркаванне выказала кіраўнік НБУ Валерыя Гонтарава ў эфіры тэлеканала Украіна.
«Такія лічбы мы нават не абмяркоўваем. Як вы бачылі, Нацыянальны банк выйшаў на рынак з інтэрвенцыяй [11,93 — 12, 26 грн/1$] выключна для таго, каб згладзіць залішнюю нервовасць рынку. Нашы чаканні, што з грыўні не толькі нічога не павінна здарыцца, але і павінны адбывацца пазітыўныя моманты», - сказала яна.
Гонтарава запэўніла, што Нацбанк не плануе ўсталёўваць курсавы калідор.