Федэральная служба Расіі па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе заявіла, што каментары памочніка кіраўніка ведамства Аляксея Аляксеенкі адносна спісу забароненых да імпарту прадуктаў варта расцэньваць як яго асабістае меркаванне.

У сераду Аляксеенка заявіў, што спіс будзе максімальна шырокім, у прыватнасці, пад поўную забарону трапяць садавіна і гародніна з краін ЕС.

Таксама, па яго словах, Расія цалкам забароніць увоз сельскагаспадарчай прадукцыі з ЗША, у тым ліку кураціну.

6 жніўня Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб накладанні абмежаванняў або забароны на ўвоз у Расію «асобных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання» з краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да Расіі ў сувязі з падзеямі на Украіне.

Забарона будзе дзейнічаць на працягу аднаго года.

Апублікаваць спіс забароненых прадуктаў плануецца ў другой палове дня ў чацвер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?