Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 ліпеня 2014 года вырас да 13,4 млрд. долараў ЗША, ці 18,3% да ВУП пры парогавым значэнні 25% да ВУП.

Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі Міністэрства фінансаў аб паказчыках эканамічнай бяспекі па дзяржаўным доўгу. 

На 1 студзеня 2014 года знешні дзярждоўг складаў 12,4 млрд. долараў ЗША, ці 17,4% да ВУП. 

Паводле даных Мінфіна, унутраны дзяржаўны доўг на 1 ліпеня 2014 года склаў 40,1 трлн. беларускіх рублёў, ці 5,5% да ВУП пры парозе не больш як 20% да ВУП. Пры гэтым на пачатак года ўнутраны дзярждоўг складаў 35,7 трлн. рублёў, ці 5,4% да ВУП. 

Плацяжы па абслугоўванні дзяржаўнага доўгу на 1 ліпеня 2014 года склалі 6,2% да даходаў рэспубліканскага бюджэту і 8,2% да валютнай выручкі пры парогавым значэнні 10%. На 1 студзеня 2014 года гэтыя суадносіны складалі 5,0% і 5,6% адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?