Беларуская чыгунка праводзіць дэкаду кантролю за безбілетным праездам у цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа.
photo.bymedia.net
Паводле інфармацыі прэс-цэнтра Беларускай чыгункі, дэкада пройдзе на ўсіх аддзяленнях дарогі. Яна праводзіцца з мэтай узмацнення барацьбы з безбілетным праездам. Графік праверак наяўнасці праязных дакументаў пабудаваны такім чынам, каб максімальна ахапіць кантролем цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа.
У іх возьмуць удзел кантралёры-рэвізоры сумесна з работнікамі ваенізаванай аховы і супрацоўнікамі транспартнай міліцыі. Акрамя таго, на станцыях адпраўлення і абароту цягнікоў будзе праводзіцца перонны кантроль наяўнасці ў грамадзян праязных дакументаў.
Таксама, паведамляе Беларуская чыгунка, у перыяд правядзення дэкады безупыннага кантролю пройдзе маніторынг пасажырапатоку.