Матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы праводзяць салігорскі «Шахцёр» і мінскае «Дынама».

«Шахцёр» на «Барысаў-Арэне» згуляе з бельгійскім «Зюлтэ-Варэгемам» (пачатак а 20-й). У першым матчы салігорцы ў гасцях перамаглі з разгромным лікам 5:2.

Мінскае «Дынама» ў гасцях згуляе з румынскім «Клужам» (першы матч — 1:0). Пачатак а 20:30.

Калі беларускія клубы перамогуць, яны выйдуць у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы, каб паспаборнічаць за пуцёўку ў групавы раўнд Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0