ЗША лічаць, што ў цяперашняй сітуацыі няма сэнсу ў пастаўках амерыканскай зброі Украіне.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама на прэс-канферэнцыі ў адказ на пытанне аб тым, ці разглядаюць у Вашынгтоне магчымасць паставак зброі Кіеву.

«Трэба ўлічваць, што расейскае войска значна большае за ўкраінскае. Таму пытанне не ў тым, ці будзе ва ўкраінскай арміі дадатковае ўзбраенне», — сказаў Абама.

Прэзідэнт ЗША дадаў: «Прынамсі на сённяшні дзень яны (украінскія ваенныя) вядуць барацьбу з групай сепаратыстаў, якія ўцягнуліся ў працэс жудаснага гвалту, але самыя не могуць супрацьстаяць украінскай арміі».

У той жа час Абама падкрэсліў: «Калі мы ўбачым, што Расея ўварвалася (ва Украіну), гэта, вядома, іншае пытанне, але пакуль мы не на гэтай стадыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?