Фота газеты «Чачэрскі веснік»: пачаўся сезон закупу яблык у сялян.

Фота газеты «Чачэрскі веснік»: пачаўся сезон закупу яблык у сялян.

Беларусь гатовая пастаўляць харчаванне ў Расію замест краін, у дачыненні да якіх Масква ўвяла меры ў адказ на санкцыі, заявіў РІА Навіны ў чацвер першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Марыніч.

«Для нас гэта кландайк. Мы гатовыя замяніць заходнія краіны па многіх пазіцыях у частцы харчавання», - сказаў Марыніч.

Беларусь разлічвае, у прыватнасці, сур'ёзна павялічыць пастаўкі ў Расію сыроў: «Павялічым выпуск па сырах рознай цвёрдасці і розных тэрмінаў паспявання».

Таксама, паводле слоў першага намесніка міністра, Беларусь гатовая павялічыць пастаўкі мяса і цэльнага малака замест Фінляндыі.

Яшчэ беларускія аграрыі, па словах Марыніча, могуць рабіць дадатковыя пастаўкі гародніны: «Заменім галандскую бульбу, заменім польскія яблыкі — у нас усё ёсць».

Варта адзначыць, што сама Беларусь пры гэтым імпартуе з Польшчы і яблыкі, і свініну, і гародніну.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін у сераду забараніў на працягу года увозіць у Расію асобныя віды сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання з краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да Расеі. Ураду ён даручыў скласці канкрэтны пералік прадукцыі, якая падпадае пад гэтыя абмежаванні. Спіс павінен стаць вядомы сёння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0