Сёння ў 9.00 раніцы з боку вуліцы Міхайлаўскай камунальнікі і міліцыя пачалі разбіраць барыкады ў Кіеве.

Майданаўцы забарыкадаваліся на тэрыторыі гарадка і пагражаюць падпаліць шыны. Яны ўзброіліся палкамі і шчытамі. Таксама актывісты хочуць страляць з феерверкаў.

Урэшце шыны падпалілі.

11:14

Міліцыя пад націскам актывістаў адступіла з Майдана разам з камунальнікамі да Еўрапейскай плошчы і вуліцы Міхайлаўскай.

Актывісты пачынаюць будаваць барыкады з падручных сродкаў.

Міліцыя кажа, што ў іх не было загаду ўжываць сілу супраць мітынгоўцаў.

Паводле інфармацыі «Грамадскага ТБ», верагодна, ёсць ужо адна ахвяра.

11:55

Пратэсты на Майдане спыніліся. Дагараюць рэшткі дроў і шын, паўсюль раскіданыя кучы смецця, людзі паводзяць сябе спакойна, праваахоўнікаў не відаць, на Хрышчаціку застаюцца дзве машыны «хуткай дапамогі», дактары якіх аказвалі медыцынскую дапамогу ўдзельнікам сутыкненняў.

***

Пратэсты ў Кіеве пачаліся 21 лістапада 2013 г. на Еўрапейскай плошчы, другі Майдан стаяў з 1 снежня, пасля жорсткага разгону студэнцкага пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?