Месца здарэння. Фота Следчага камітэта.

Месца здарэння. Фота Следчага камітэта.

Месца здарэння. Фота Следчага камітэта.

Месца здарэння. Фота Следчага камітэта.

Самаробная біта. Фота Следчага камітэта.

Самаробная біта. Фота Следчага камітэта.

Як паведаміла прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова,

22 ліпеня ў дом у вёсцы Берастні Бешанковіцкага раёна ўварваліся двое мужчын у масках і з драўлянымі бітамі. Гаспадароў звязалі і збілі. З іх дома скралі 1 мільён рублёў і ювелірныя ўпрыгожанні. Муж і жонка былі шпіталізаваныя. Гаспадар у выніку ў бальніцы і памёр ад атрыманых траўм.

30 ліпеня разбой паўтарыўся ў вёсцы Падлазнікі Віцебскага раёна. Двое мужчын у масках з драўлянымі палкамі ўлезлі ў дом да сямейнай пары. Нападнікі скралі 300 тысяч рублёў, залатыя ўпрыгожанні і мабільнік. Гаспадара налётчыкі збілі, і мужчына ў выніку памёр.

Нападнікаў затрымалі. Гэта жыхары Шумілінскага раёна, 1973 і 1976 гадоў нараджэння. Раней судзімыя. Разам сядзелі ў турме. У іх знайшлі скрадзеныя рэчы.

«Ужо на першапачатковым этапе расследавання ўстаноўлена, што абвінавачаныя перад здзяйсненнем злачынства выконвалі цэлы комплекс падрыхтоўчых мерапрыемстваў: майстравалі з дрэва прылады злачынства, прадметы маскіроўкі, шукалі дамы, у якіх, на іх думку, маглі быць значныя грашовыя ашчаджэнні. Трэба адзначыць, што ў абодвух выпадках абвінавачаныя памыліліся ў сваіх здагадках і здзейснілі напады на сямейныя пары сярэдняга дастатку»,

— адзначыла Іна Гарбачова.

Мужчыны знаходзяцца пад вартай.

 

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?