Забойца святара асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі.
Пра гэта паведаміў пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Лутаў.
Царква Праабражэння Гасподняга ў Смалянах (18 ст.), настаяцелем якой быў забіты Алекандр Марозаў. Фота Алены Лабанавай, foto-planeta.com
Святар Аляксандр Марозаў. Фота church.by
Забойства айца Аляксандра (Марозава), які служыў у храме Праабражэння Гасподняга ў аграгарадку Смаляны (Аршанскі раён Віцебскай вобл.) было здзейснена 21 лістапад 2013 г.
Святар даў у сваім доме месца для пражывання маладому мужчыну, які доўгі час там жыў і нават быў зарэгістраваны. Незадоўга да забойства на начлег да іх папрасіўся яшчэ адзін мужчына.
Ноччу паміж святаром і пастаяльцамі адбыўся канфлікт, падчас якога Марозаву былі нанесеныя множныя нажавыя раненні, ад якіх ён і памёр.
Абодва мужчыны былі затрыманыя ў статусе падазраваных. Але на стадыі папярэдняга следства крымінальны пераслед у дачыненні да часовага жыхара быў спынены.
Забойцу 23 гады. Расправу над святаром здзейсніў у стане алкагольнага ап'янення.





