Таблетка аспірыну штодня цягам дзесяці гадоў можа значна панізіць рызыку ўзнікнення пэўных відаў раку.

Даследаванне было праведзена камандай навукоўцаў на чале з прафесарам Цэнтра папярэджання раку пры Лонданскім універсітэце каралевы Марыі Джэкам К'юзікам.

К'юзік і ягоныя калегі прааналізавалі шматгадовыя назіранні і высветлілі, што ўжыванне малой дозы аспірыну (ад 75 да 300 мг) штодня цягам 10 гадоў ва ўзроставай групе ад 50 да 65 гадоў

зніжае рызыку ўзнікнення раку тоўстай кішкі на 25% і смертнасць праз гэты тып раку на 40%. Доўгатэрміновае ўжыванне высокіх дозаў аспірыну паказала зніжэне выпадкаў раку тоўстай кішкі на 37%.

Доўгатэрміновы курс аспірыну таксама папярэджвае рак страваводу. Паводле дадзеных розных даследаванняў, рызыка захварэць на рак страваводу пры прыёме аспірыну зменшылася на 27—43%. Рызыка раку страўніка пры аспірынатэрапіі зніжаецца на 25—39%.

Слабей, але ўсё ж уплывае прыём аспірыну і на развіццё іншых ракаў. Рак грудзей пры прыёме аспірыну ўзнікае ў 8—18% радзей, рызыка раку прастаты зніжаецца на 9—14%.

Таксама доўгатэрміновы прыём аспірыну зніжае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Навукоўцы кажуць, што прафілактычны эфект пры 10-гадовай штодзённай аспірынатэрапіі малымі дозамі наступае праз 3 гады пасля пачатку прыёма і доўжыцца цягам 5 гадоў пасля заканчэння прыёму прэпарата.

К'юзік падлічыў, што ў Вялікабрытаніі такім чынам можна было б выратаваць 130 тысячаў жыццяў цягам 20 гадоў.

Даследаванне К'юзіка і яго калег таксама папярэджвае пра рызыку развіцця пабочных эфектаў доўгага прыёму аспірыну: узнікненне стаўнікавых крывацёкаў і інсультаў. Таму перад тым, як пачаць прымаць аспірын, навуковец раіць пракансультавацца з урачом. Аднак станоўчыя эфекты намнога пераўзыходзіць адмоўныя. К'юзік расказаў у інтэрв'ю англійскім СМІ, што сам прымае аспірын кожны дзень.

На жаль, пакуль не зразумела, як аспірын дапамагае знізіць захворваемасць на рак і смяротнасць ад злаякасных пухлінаў. У даследчыкаў ёсць дзве тэорыі.

Паводле першай, запаляльныя працэсы могуць прыводзіць да мутацыі клетак у злаякасныя. Аспірын жа як супрацьзапаляльны сродак спыняе гэты працэс.

Другая тэорыя дапускае, што прыём аспірыну перашкаджаюць ракавым клеткам «падарожнічаць» на трамбацытах і разносіць метастазы па арганізме.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?