У Брэсце ў ліпені 2-месячная дзяўчынка памерла ад менінгакокавай інфекцыі.

Пра гэта паведаміла намеснік галоўнага доктара Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Галіна Садоўнікава.

Хвароба працякала ў маланкавай форме — ад часу захворвання дзіцяці да смерці прайшло каля сутак. Бацькі малой адмовіліся ад прапанаванай медыкамі шпіталізацыі. Гэта не дазволіла своечасова аказаць дзіцяці неабходную медыцынскую дапамогу, лічыць Галіна Садоўнікава.

Яшчэ адзін падобны выпадак у ліпені — са смяротным зыходам —адбыўся ў Баранавічах. Ахвярай хваробы стаў 35-гадовы мужчына.

За студзень — чэрвень у Брэсцкай вобласці зарэгістравана 6 выпадкаў менінгакокавай інфекцыі, у тым ліку адзін —

са смяротным зыходам у Пружанскім раёне ў трохмесячнага дзіцяці.

Паведамляецца, што дзеці ва ўзросце да 3 гадоў склалі палову агульнай колькасці хворых.

Як правіла, гэта захворванне пачынаецца раптоўна і па клінічным праявам нагадвае прастуду ці грып.

На працягу гадзіны звычайна падымаецца высокая тэмпература. З'яўленне на яе фоне сыпу — самы грозны сімптом. Чым раней бацькі звернуцца па медыцынскую дапамогу і чым раней будзе пастаўлены адпаведны дыягназ, тым больш шанцаў выратаваць хворага. Ні ў якім разе нельга адмаўляцца ад шпіталізацыі, упэўненыя медыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру