Фота БелТА.

Фота БелТА.

«Павінен быць празрысты і зразумелы для ўсіх механізм выдзялення участкаў. Махінацыі або злоўжыванні недапушчальныя», — заявіў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра.

Ён нагадаў, што паводле ўказа №387 з 2015 года ўводзіцца забарона на стварэнне ў прыгараднай зоне Мінска новых садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў.

Свабодныя зямельныя ўчасткі ў садаводчых таварыствах ў прыгараднай зоне Мінска будуць прадастаўляцца выключна па выніках аўкцыёнаў.

«Дзясяткі арганізацый пастаянна просяць зямельныя ўчасткі. Зараз у Мінскай вобласці ёсць 3,5 тыс. свабодных участкаў у дачных кааператывах.

Але атрымаць зямлю хочуць пераважна ў Мінскім раёне, дзе практычна няма свабодных месцаў, каля Лагойска і Дзяржынска», — сказаў Шапіра.

З 1 студзеня 2015 таксама забараняюцца здзелкі з дачнымі ўчасткамі ў прыгараднай зоне Мінска і абласных цэнтраў і з размешчанымі на іх аб'ектамі нерухомасці да заканчэння пяці гадоў з дня дзяржрэгістрацыі ўзнікнення правоў на такія ўчасткі.

«Раней многія людзі, атрымаўшы ўчастак у дачным кааператыве, будавалі на ім невялікі прыватны дом і прадавалі яго на працягу года. Такіх сітуацый было шмат», — растлумачыў Сямён Шапіра.

Старшыня Мінаблвыканкама звярнуў увагу на тое, што акрамя дачных кааператываў можна будаваць дамы і ў вёсках.

«Мы прыйшлі да высновы, што ўчасткі, якія ніхто не выкарыстоўвае, у вёсках трэба прывесці ў парадак і перадаць тым, хто мае патрэбу, або прадаць тым, хто хоча пабудаваць там дом.

Участкі ў Мінскім раёне прадаюцца сёння на аўкцыёнах за значныя сумы, цана на іх даходзіць да $30 тыс. Што тычыцца Маладзечанскага, Валожынскага або Стаўбцоўскага раёнаў, то там цана будзе, вядома, ніжэйшай», — адзначыў ён.

Паводле папярэдніх дадзеных, на першым этапе для гэтых мэтаў у вёсках Мінскай вобласці будзе падрыхтавана каля 25 тыс. участкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?