forbes.ru

forbes.ru

«Пасля атрымання аператыўнай інфармацыі стала ясна, чаму тэрарысты не дапускалі міжнародных экспертаў на частку тэрыторыі на месцы падзення самалёта.

Менавіта на гэтых участках баевікі зладзілі пазіцыі, усталявалі на іх артылерыйскія сістэмы і вырылі цэлую сетку акопаў», — гаворыцца ў паведамленні СНБА Украіны.

«Гэта азначае, што ні Расія, ні яе найміты ніколі не былі зацікаўленыя ў аб'ектыўным расследаванні прычын катастрофы збітага авіялайнера», — лічаць у СНБА.

Паведамляецца, што група міжнародных экспертаў з-за пастаянных абстрэлаў з боку тэрарыстаў «вымушана завяршыць першую фазу пошукаў абломкаў самалёта і целаў загінулых пасажыраў».

«У бліжэйшы час яны плануюць абмеркаваць магчымыя тэрміны пачатку другой фазы пошукавых работ. Да прыняцця рашэння аб працягу пошукаў значная частка экспертаў пакіне Украіну», — заявілі ў СНБА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?