Пра гэта Генеральны сакратар Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы (НАТА) Андэрс Фог Расмусэн сказаў у інтэрв'ю ўкраінскаму тэлеканалу «Інтэр».
«Вядома, мы не можам прачытаць думкі прэзідэнта Пуціна, але мяне вельмі непакоіць новая канцэнтрацыя расійскіх сіл ля ўкраінскіх межаў. Мы бачым вялікую колькасць войскаў напоўніцу узброеных і гатовых да ўварвання ва Украіну, як толькі будзе прынятае такое палітычнае рашэнне. Я баюся, што Расія рыхтуе глебу да ўварвання пад прыкрыццём так званай гуманітарнай аперацыі», — адзначыў Расмусэн.
Генеральны сакратар НАТА таксама прагназуе сур'ёзныя санкцыі ў дачыненні да Расіі ў выпадку ваеннага ўварвання ва Украіну.
«Не ў інтарэсах Расіі ўводзіць войскі ва Украіну, таму што я ўпэўнены, што далейшая інтэрвенцыя ва Украіну прывядзе да далейшай міжнароднай ізаляцыі Расіі… Мы не будзем каментаваць гіпатэтычныя сітуацыі, але гэта дакладна пацягне сур'ёзны адказ міжнароднай супольнасці, у тым ліку больш глыбокія і шырокія эканамічныя санкцыі», — адзначыў Расмусэн.