У чацвер вечарам баевікі абстралялі верталёт Мі-8.

Пра гэта заявіў у эфіры «5 канала» прэс-афіцэр штаба АТА Аляксей Дмітрашкіўскі.

«Верталёт быў абстраляны і здзейсніў вымушаную пасадку», —паведаміў ён і падкрэсліў, што пра месца пасадкі не паведамляецца «дзеля захавання жыцця і здароўя членаў экіпажа і людзей, якія былі на борце».

«Паводле ўсіх міжнародных законаў абстрэл такіх машын забаронены», — адзначыў ён.

Раней кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук у Facebook напісаў, што «падбілі санітарны верталёт Мі-8 сіл АТА, які ляцеў па параненых паводле дамоўленасці з баевікамі».

Таксама баевікі збілі над Енакіевым украінскі знішчальнік МіГ-29

Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра АТА Уладзіслаў Селязнёў.

«Хутчэй за ўсё, стралялі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук», — сказаў ён.

«Лётчык спрабаваў адвесці самалёт ад жылых раёнаў», - дадаў кіраўнік медыяцэнтра АТА.

Па словах Селязнёў, лётчык жывы. Зараз праводзіцца пошукава-выратавальная аперацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?