Пра гэта дамовіліся падчас сустрэчы ў Мінску прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак.
Як паведамляе БелТА, сустрэча адбылася 7 жніўня. Ключавымі тэмамі перамоваў сталі пастаўкі дадатковых аб'ёмаў расійскай нафты ў Беларусь у IV квартале 2014 года і фармаванне балансу нафтавай сыравіны і нафтапрадуктаў для Саюзнай дзяржавы на 2015 год. Бакі дамовіліся да 15 верасня вызначыць баланс на 2015 год.
Кіраўнік Мінэнерга пацвердзіў, што Расія гатовая паставіць у наступным годзе 23 млн т нафты з умовай сустрэчных паставак з Беларусі 3,3 млн т нафтапрадуктаў. Таксама бакі абмеркавалі магчымасць павялічыць аб'ём транзіту расійскай нафты праз Беларусь.