Фота ria.ru.

Фота ria.ru.

Віцэ-прэм’ер РФ Дзмітрый Рагозін паспрабаваў у сваім твітары «падкалоць» палякаў, якія правялі акцыю «Еш яблыкі на злосць Пуціну».

У адказ на забарону Рассельгаснагляду імпартаваць у Расію польскую садавіну і гародніну палякі размяшчаюць у сацсетках фоты, на якіх яны ядуць забароненую да імпарту ў РФ прадукцыю.

«Палякі на злосць Пуціну вырашылі «есці яблыкі і піць сідр». Можа, ім яшчэ гарох забараніць імпартаваць?)», — напісаў 7 жніўня Дзмітрый Рагозін у сваім Twitter.

Але ж расійскага чыноўніка падвялі веды эканамічных паняццяў.

Бо, калі забараніць палякам імпартаваць гарох, дык расейцам прыйдзецца тады есці яго самім: імпарт гэта ўвоз замежнага тавару ў сваю краіну.

Таму дакладна невядома, што меў на ўвазе Рагозін. Можа ён сапраўды збіраўся пакінуць Польшу без расійскага гароху, а можа разам з дэманстрацыяй свайго, мякка кажучы дзіўнага для дзяржслужачага, пачуцця гумару, выпадкова прадэманстраваў і адсутнасць элементарных ведаў у эканоміцы.

Дарэчы, гэта ўжо не першы правакацыйны твіт расійскага віцэ-прэм’ера.

У маі гэтага года Румынія забараніла выкарыстоўваць яе паветраную прастору для пералёту Рагозіна, які знаходзіўся з прыватным візітам у Прыднястроўі, ў Маскву. У адказ на гэта чыноўнік у сваім твітары паабяцаў румынам вярнуцца ў рэгіён на борце стратэгічнага бамбардзіроўшчыка Ту-160.

Нагадаем, што Рагозін мае ступень доктара філасофскіх навук. У сакавіку гэтага года ён разам з шэрагам расійскіх палітыкаў трапіў пад санкцыі, якія прадугледжваюць забарону на ўезд у ЗША, Канаду, краіны ЕС і Аўстралію, а таксама арышт актываў, якія знаходзяцца на тэрыторыях гэтых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?