Фота БелТА.

Фота БелТА.

Лукашэнка прапаноўваў Захаду варыянт ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. Пра гэта ён заявіў 8 жніўня на сустрэчы з лідэрамі камуністычных партый Расіі і Украіны Генадзем Зюганавым і Пятром Сіманенкам, паведамляе БелТА.

«На жаль, мір ва Украіне нікому не патрэбны. Я ў свой час прапанаваў варыянт, і з ім Захад згадзіўся — тыя, хто са мной размаўляў, што гэта нармальны варыянт, —

заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Але я ім сказаў: майце на ўвазе - гэта будзе для вас лакмусавай паперкай, і калі вы хочаце, каб ва Украіне быў мір, вы з гэтым планам згодзіцеся. Тым больш ад іх не патрэбна было ніякіх затрат. І тады я лішні раз зразумеў, і аб гэтым гаварыў сваім калегам прэзідэнтам, што нас проста ўцягваюць у гэту бойню, і чым больш, тым лепш».

У сваю чаргу Генадзь Зюганаў падзякаваў Лукашэнку за магчымасць сустрэчы. У гутарцы з Аляксандрам Лукашэнкам лідэр КПРФ таксама распавёў аб планах наведаць у Мінску новы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У гэтай сувязі Лукашэнка адзначыў: «Апошнім часам не проста хочуць сказіць гісторыю, а наўмысна хочуць забраць Перамогу ў нашага народа. Моладзь паціху ўжо не тое што забываць стала, але неяк адыходзіць ад гэтага», — сказаў Лукашэнка.

«Яны нас прэсуюць ужо некалькі гадоў - заходнікі, амерыканцы і еўрапейцы — і санкцыямі, і іншым.

Я заўсёды гавару: за подзвіг Беларусі ў той страшнай вайне вы павінны на каленях стаяць і дзякаваць беларусам», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?