На прэс-канферэнцыі 8 жніўня прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што ўрад зацвердзіў праект закона аб санкцыях.

У праект увайшлі 26 відаў абмежаванняў, у прыватнасці, замарожванне актываў, забарона дзейнасці, забарона на карыстанне ліцэнзіямі, прыватызацыі, транзіту ўсіх відаў рэсурсаў, правядзенне праверкі фінансавых аперацый і г.д.

«Я сказаў аб усіх санкцыях, у тым ліку аб спыненні любых відаў транзітаў: як авіяпералётаў, так і энергарэсурсаў», — заявіў кіраўнік украінскага ўрада.

У чорны спіс, складзены ўладамі Украіны, уключаны 172 грамадзяніна і 65 кампаній. Яцанюк заявіў, што ў спіс патрапілі фізічныя асобы і кампаніі «пераважна расійскай уласнасці і расійскай рэзідэнтуры», якіх Кіеў абвінавачвае ў падтрымцы і фінансаванні тэрарызму.

Прэм'ер мяркуе, што ўкраінскі парламент прыме закон аб антырасійскіх санкцыях ў аўторак, 12 жніўня.

РБК нагадвае, што ўкраінскі бок неаднаразова заяўляў пра гатоўнасць забяспечыць надзейны транзіт расійскага газу, які праз яе тэрыторыю дастаўляецца еўрапейскім спажыўцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?