Герб ВКЛ «Пагоня» на Вострай браме ў Вільні.

Герб ВКЛ «Пагоня» на Вострай браме ў Вільні.

У Мінску 4 жніўня адбыўся ўстаноўчы з’езд грамадскага аб’яднання «Краёвае згуртаванне літвінаў». На з’ездзе прысутнічала 50 асобаў.

Старшынёй арганізацыі абраны Аляксандр Стральцоў, яго намеснікамі — Аляксандр Капуцкі і Андрэй Аляхновіч. Апроч іх трох, у Раду арганізацыі ўвайшлі Дзмітрый Вайцяховіч і Сяргей Брыцікаў.

5 жніўня рэгістрацыйныя дакумэнты арганізацыі былі пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Паводле статуту арганізацыі, асноўнымі мэтамі ГА «Краёвае згуртаванне літвінаў» з’яўляюцца

выхаванне і адраджэнне нацыянальна-культурнай самасвядомасці літвінаў Беларусі — нашчадкаў палітычнага народу Вялікага Княства Літоўскага,

кансалідацыя літвінскай супольнасці Беларусі і спрыянне росту павагі да гісторыка-культурнай спадчыны літвінаў.

Гэта ўжо не першая спроба рэгістрацыі. На ўсе ранейшыя спробы зарэгістраваць «Краёвае згуртаванне літвінаў» Мінюст адмаўляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?