Актывіст незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» са Сьветлагорску Арсень Ягорчанка атрымаў пастанову за подпісам сьледчага ўпраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці.

У ёй гаворыцца, што папярэдняе сьледзтва ў крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, па якой ён праходзіць падазраваным, прыпынена. Прычына ў «немагчымасьці правядзеньня сьледчых дзеяньняў».

Аналягічныя пастановы атрымалі таксама Кірыла Атаманчык са Жлобіну і Андрусь Цянюта з Гомеля.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0