Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў завяршыць мадэрнізацыю зенітна‑ракетнага комплексу «Бук‑МБ» да канца 2008 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна‑прамысловага камітэта Пётр Рагажэўскі.

Ён адзначыў, што па некаторых пытаннях камплектацыі мадэрнізацыя будзе ажыццяўляцца ў кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі. Паводле слоў Пятра Рагажэўскага, мадэрнізацыя ЗРК «Бук‑МБ» ускладняецца тым, што ранейшая элементная база вытворчасці такіх комплексаў адсутнічае, на прадпрыемствах яны ўжо не выпускаюцца.

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0