У Беларусі 12 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі прагназуюцца моцныя залевы.

Днём у асобных раёнах чакаецца град. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, пры навальніцах месцамі сіноптыкі абяцаюць шквалістае ўзмацненне ветру з парывам да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14—20 градусаў, у дзённыя гадзіны чакаецца ад 21 па захадзе да 32 градусаў цяпла па ўсходзе краіны.

Такі характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?