Глеб Самойлаў — лідар гурту The Matrixx і адзін з заснавальнікаў «Агаты Крысці» запісаў песню ў падтрымку Украіны.
Яна называецца «Жывы» і ўвойдзе ў акустычны альбом Light. Відэакліпам сталі кадры, знятыя падчас падзей Еўрамайдану, паведамляе Радыё Рокс - Украіна.
Сам Глеб так апісаў працэс узнікнення песні:
«Я напісаў яе яшчэ ў лютым, пасля таго як на Майдане адкрылі агонь па бяззбройных людзях. Спецыяльна я не планаваў выказвацца на гэтую тэму. Нешта пстрыкнула ўнутры».
Відэа кліпа было загружана на Youtube 8 жніўня.
Дарэчы, канцэрт Глеба Самойлава і гурту The Matrixx пройдзе ў Мінску 17 кастрычніка ў «РэПабліку».
0
0
0
0
0
0