У вёсцы Альшаны Столінскага раёна ў легкавым аўтамабілі ў двары дома загінуў двухгадовы хлопчык
Як паведаміў БелаПАН пракурор Столінскага раёна Дзмітрый Пазняк, трагедыя здарылася днём 10 жніўня.
Бацькі пайшлі да суседзяў, пакуль іх двухгадовы сын спаў у доме. Хлопчыка без прыкметаў жыцця знайшлі іх старэйшыя дзеці. Яго шыя была заціснула паміж прыадчыненым шклом і верхняй часткай дзвярэй аўтамабіля. Машына належыць бацьку хлопчыка.
Бацькі даставілі дзіця ў Альшанскую амбулаторыю, работнікі якой канстатавалі смерць.
Усе акалічнасці гібелі хлопчыка высвятляе Столінскі раённы аддзел Следчага камітэта. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.