Расіянін Кірсан Ілюмжынаў пераабраны на пасаду прэзідэнта Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) на новы чатырохгадовы тэрмін.

aftenposten.no

aftenposten.no

Адзіным супернікам Ілюмжынава, які ўзначальвае ФІДЭ з 1995 года, быў 13-ы чэмпіён свету, расійскі апазіцыянер Гары Каспараў.

Ілюмжынаў набраў 110 галасоў, Гары Каспараў - 61. Выбары адбыліся ў рамках кангрэса ФІДЭ ў нарвежскім Тромсе.

Ілюмжынаў з 1993-га па 2010 год быў кіраўніком Калмыкіі. Ён вядомы, у тым ліку, сваімі сустрэчамі з экс-лідарам Лівіі Муамарам Кадафі і прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам, а таксама тым, што сур'ёзна сцвярджаў, што меў кантакты з іншапланецянамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?