Пастаўка з-за мяжы на ўнутраны рынак Беларусі мясной, рыбнай, малочнай і плодаагародніннай прадукцыі ажыццяўляецца без зменаў, паведамілі у прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

«У мэтах рэалізацыі даручэння кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні на мяжы поўнай празрыстасці ў духу партнёрскіх адносінаў, Дзяржаўным мытным камітэтам сумесна з Федэральнай мытнай службай Расійскай Федэрацыі выпрацаваныя падыходы, што прымяняюцца пры мытным адміністраванні тавараў, забароненых да ўвозу ў Расійскую Федэрацыю, пры іх перамяшчэнні цераз беларускі ўчастак мяжы Мытнага саюза», — зазначылі ў ДМК.

У мытным ведамстве падкрэслілі, што дасягнутыя дамоўленасці адпавядаюць міжнародным абавязацельствам Рэспублікі Беларусь і не ствараюць перашкодаў для законнага перамяшчэння тавараў цераз мяжу Беларусі з Еўрапейскага саюза і Украіны.

«З 7 жніўня 2014 года ніводная машына з забароненымі да ўвозу ў Расійскую Федэрацыю таварамі не вернутая на сумежны бок без наяўнасці прававых падстаў, прадугледжаных заканадаўствам Мытнага саюза ці Рэспублікі Беларусь», — падкрэсліваецца ў паведамленні ДМК.

Пры адміністраванні транзітных патокаў у Расію цераз тэрыторыю Беларусі беларускія мытныя органы ў межах пагадненняў аб супрацоўніцтве ў мытных справах разглядаюць асобныя запыты расійскіх мытных органаў, у тым ліку ў дачыненні да тавараў, забароненых да ўвозу ў РФ.

З улікам ініцыятыў Федэральнай мытнай службы Расіі прымаюцца рашэнні аб формах мытнага кантролю, магчымасцях далейшага руху тавараў у Расію, у тым ліку пад мытным суправаджэннем, паведамляе ДМК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?