Самы галоўны паліцэйскі Брытаніі — кіраўнік паліцыі Вялікага Лондана сэр Бернард Хоган-Хоўв — перапыніў інтэрв'ю, каб затрымаць падазраванага ў крадзяжы.

Паліцэйскі даваў інтэрв'ю радыёстанцыі BBC London у раёне Тотэнхэм, калі нечакана пад'ехала таксі, кіроўца якога паведаміў аб крадзяжы грошай і мабільнага тэлефона.

Сэр Бернард сеў у аўтамабіль, пасля чаго таксіст дагнаў меркаваных рабаўнікоў, а кіраўнік лонданскай паліцыі арыштаваў іх.

Паводле яго слоў, цяпер ён мае права сцвярджаць, што затрымліваў падазраваных ва ўсіх званнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?