У Мінску на станцыі метро «Спартыўная» загарэўся асвятляльны плафон, паведаміў прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

«Каля 19.30 на станцыі метро «Спартыўная» загарэўся асвятляльны плафон на пасажырскай платформе. Сіламі інспектараў службы бяспекі і супрацоўнікаў УУС па ахове Мінскага метрапалітэна пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны. Выклікаць ратавальнікаў не прыйшлося», — адзначыў прэс-сакратар.

Паводле папярэдняй версіі, узгаранне адбылося з-за кароткага замыкання. Дакладную прычыну ў далейшым выявяць спецыялісты, дадаў Андрэй Кузьмін.

Затрымкі ў руху цягнікоў не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?